МЗС Беларусі праінфармаваў брытанскае пасольства ў Мінску пра тое, што брытанскаму грамадзяніну Філіпу Уорыку (Filip Warwick) на тры гады забараняецца ўезд у Беларусь.

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Філіп Уорык асвятляў падзеі ў Мінску 25 Сакавіка. Падчас акцыі каля плошчы Перамогі ў часе разгону яго затрымалі разам з многімі мітынгоўцамі.

Пазней ён напісаў, што амапаўцы закавалі яго ў кайданкі, не дазвалялі звязацца з амбасадай, білі па твары. Больш за 6 гадзін Уорык правёў у РУУС, пасля чаго быў адпушчаны.

Філіп Уорык — фатограф і радыёжурналіст, працуе на англійскую службу Міжнароднага францускага радыё, радыёстанцыю «Нямецкая хваля» ды іншыя СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?