На літоўскім кантрольным памежным пункце ў Кібартай (Чарнышэўскае з расійскага боку ў Калінінградскай вобласці) у чацвер увечары быў затрыманы расійскі вайсковы атрад, паведаміў агенцтву BNS прадстаўнік па сувязях з грамадскасцю Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс.

Фота: DELFI / Domantas Pipas

Фота: DELFI / Domantas Pipas

Каля 21-й гадзіны памежнікі правяралі ў Кібартай транзітны цягнік Калінінград — Масква, які заяжджае ў Літву з Калінінградскай вобласці.

Разам з памежнікамі цягнік правяраў і вайсковец з Цэнтра кантролю над перамяшчэннем літоўскага войска.

«Пры праверцы дакументаў высветлілася, што ў адным купэ знаходзяцца чацьвёра расійскіх вайскоўцаў у цывільным адзенні», — паведаміў BNS Г. Мішуціс.

З дакументаў стала ясна, што гэта расійскія вайскоўцы, хоць яны самі пра гэта не паведамілі.

Калі група вайскоўцаў з чатырох або больш чалавек едзе транзітам празь Літву, яны лічацца вайсковым атрадам, таму для іх патрабуецца дазвол на праезд праз Літву. Такога дазволу ў расійскіх вайскоўцаў не было.

«Яны былі знятыя з цягніка, памежнікі напісалі адмову ў дазволе перасекчы дзяржаўную мяжу», — паведаміў BNS Г. Мішуціс.

Да паўночы расейскіх вайскоўцаў вярнулі на іншым цягніку ў Калінінградскую вобласць.

Расійскія вайсковыя каманды ў Літве часцей затрымлівалі дзесяць гадоў таму. Затрыманняў такіх камандаў не было ні сёлета, ні летась.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?