Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта сказаў на круглым стале ў БДУ дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, паведамляе TUT.BY.

«Ёсць даручэнне, будзем рыхтаваць матэрыялы. Гэта будзе зборнік па курапацкай тэме. Усё будзе падрыхтавана, аб'ектыўна, каб не было інсінуацый. На гэтую тэму будзе круглы стол, але пакуль канкрэтных рэчаў няма — давайце не будзем дэталізаваць, — сказаў Ігар Марзалюк.

Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч пацвердзіў, што ёсць такое даручэнне.

Аднак ніякіх падрабязнасцяў у Інстытуце гісторыі пакуль не даюць.

«У нас такой інфармацыі яшчэ няма, таму нічога дакладна адказаць на гэтае пытанне не магу. Дакладнай інфармацыяй валодае толькі дырэктар інстытута», — сказаў «Свабодзе» навуковы сакратар інстытута Андрэй Салаўянаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0