Reuters.com

Reuters.com

Міжнародная экспертна-журналісцкая група Bellingcat выявіла новую фатаграфію ЗРК «Бук» 332, што як мяркуецца, збіў малайзійскі Boeing над Данбасам у 2014 годзе. Фота пацвярджае, што машына была прыпісаная да расійскай 53-й зенітна-ракетнай брыгады (вайсковая часць 32406). Гэта апошні вядомы фотаздымак «Бука» перад перадыслакацыяй ЗРК з Расіі ва Украіну. Здымак зроблены ў 2013 годзе, аднак трапіў у сетку толькі ў лютым 2015 года, адзначаюць следчыя ў сваім дакладзе.

На фота мужчына на фоне ЗРК «Бук» 332, ззаду — ружовы кантэйнер для перавозкі ракеты 3М8 ЗРК «Кола». Як высветліў РБК, чалавек на здымку займаецца рамонтам вайсковай тэхнікі, у прыватнасці, ён рамантаваў БУК-1М. Механік (яго імя вядома рэдакцыі) растлумачыў РБК, што быў у многіх гарадах Расіі ў сілу спецыфікі сваёй працы. Ён пацвердзіў, што «дакладна быў» у Курску ў 2013 годзе і «магчыма» ў 2014 годзе. Пра тое, што «Бук» на фота той самы, які, па сцвярджэнні Bellingcat, збіў малайзійскі Boeing, сведчаць белыя лічбы нумара, адзнакі габарыту пагрузкі і транспартныя маркі. «Яны знаходзяцца ў тым жа месцы, што і на фотаздымках і відэа «Бука» 332, калі ён быў у Расіі ў чэрвені 2014 года і ва Украіне ў ліпені 2014 года», - падкрэсліваюць аўтары даклада.

Фатаграфія з механікам была зроблена на транспартным двары 53-й брыгады, адзначаецца ў дакладзе

Пацвярджае гэта іншы здымак, апублікаваны неназваным курсантам ў жніўні 2014 года (імя курсанта аўтары дакладу не паказваюць, вядома толькі, што ён праходзіў зборы ў Курску па накіраванні аднаго з маскоўскіх ВНУ). На здымку другога курсанта адлюстраваны той жа ружовы ракетны кантэйнер і Бук 332. Геатэг пацвярджае, што фота зроблена ў двары 53-й брыгады ў пасёлку Маршала Жукава, недалёка ад Курска. Геалакацыю фатаграфіі аўтарам дакладу ўдалося пацвердзіць дзякуючы спадарожнікавым здымкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?