Еўрапейскі суд па правах чалавека вырашыў, што расійскі закон аб забароне прапаганды нетрадыцыйны сэксуальных адносін сярод дзяцей з'яўляецца дыскрымінацыйным і парушае права на свабоду самавыяўлення.

Супраць такога рашэння прагаласаваў толькі суддзя ад Расіі ў ЕСПЧ Дзмітрый Дзядоў. У сваім спецыяльным меркаванні ён падтрымаў пазіцыю Масквы, якая нагадала, што «станоўчы вобраз гомасэксуальнасці згубна ўплывае на развіццё дзяцей і ставіць іх пад пагрозу сэксуальнага гвалту».

Скаргу ў ЕСПЧ падалі актывісты руху ЛГБТ Мікалай Баеў, Аляксей Кісялёў і заснавальнік GayRussia.ru Мікалай Аляксееў. Усе яны з 2009 па 2012 год прыцягваліся ў Расіі да адказнасці за прапаганду нетрадыцыйных адносін.

Суд пастанавіў выплаціць Баеву, Кісялёву і Аляксееву амаль 50 тысяч еўра кампенсацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0