СУ-30СМ. Фота: militaryarms.ru

1. Гісторыя

Су-30СМ — гэта расійскі цяжкі шматмэтавы знішчальнік чацвёртага пакалення. Свой першы палёт ён здзейсніў у 2012 годзе. Гісторыя самалёта пачынаецца з Су-30МКІ, які пачаў распрацоўвацца ў сярэдзіне 90-х спецыяльна для ВПС Індыі (МКІ — мадэрнізаваны, камерцыйны, індыйскі). У сваю чаргу, знішчальнік Су-30 — гэта вынік глыбокай мадэрнізацыі знішчальніка Су-27, якая пачалася яшчэ ў Савецкім Саюзе (1988 год).

2. Сучасны знішчальнік

На сёння Су-30СМ лічыцца адным з найлепшых знішчальнікаў у свеце, гэтую машыну па праве можна назваць вяршыняй развіцця лінейкі самалётаў Су-27. Знішчальнік Су-30СМ здольны дзейнічаць уначы і пры любых умовах надвор'я, ён можа не толькі збіваць самалёты суперніка, але і знішчаць наземныя цэлі, а таксама праводзіць паветраную разведку і даваць ўказанне цэляў іншым самалётам групы (у тым ліку і бамбавікам Су-34).

СУ-30СМ. Фота: militaryarms.ru

3. З'яўляецца шматмэтавым самалётам

СУ-30СМ здольны не толькі весці паветраны бой і паражаць сучасныя і перспектыўныя самалёты суперніка ў рамках аперацый па заваяванні панавання ў паветры, але і наносіць удары па наземных мабільных ці стацыянарных цэлях праціўніка.

4. Вартасці

Адной з галоўных вартасцяў Су-30СМ ёсць яго звышманеўранасць, высокая ступень якой дасягаецца за кошт рухавікоў з кіраваным вектарам цягі. Але самай галоўный разынкай лічыцца кабіна Су-30СМ. Самалёт абсталяваны бартавой радыёэлектроннай станцыяй з фазаванай антэннай рашоткай, што дазваляе яму выяўляць і весці пятнаццаць паветраных аб'ектаў і адначасова атакаваць чатыры з іх. У Су-30СМ выкарыстаная сістэма нашлемнага цэлеўказання, а таксама індыкацыя на лабавым шкле. Акрамя таго, кабіны пілотаў абсталяваныя шматфункцыянальнымі вадкакрышталічнымі экранамі. Усё гэта забяспечвае лётчыкам высокі ўзровень дасведчанасці аб паветраным становішчы.

5. Лічбы

Максімальная хуткасць СУ-30СМ складае 2125 км/г, баявы радыус дзеяння — 1500 км. Для знішчальнікаў Міг-29, якія цяпер знаходзяцца на ўзбраенні беларускай арміі, гэтыя паказчыкі складаюць адпаведна 2450 км/г і 700 км. СУ-30СМ каштуе нашмат больш за Міг-29 — $50 мільёнаў супраць $22 мільёнаў.

Міг-29. Фота: wikimedia.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?