Аляксандр Лукашэнка разлічвае на выхад беларуска-індыйскіх адносін на якасна новы ўзровень. Пра гэта ён заявіў на перамовах з міністрам замежных спраў Сушмай Сварадж падчас афіцыйнага візіту ў Індыю, перадае БЕЛТА.

«Мне сапраўды прыемна быць у гэтай цудоўнай краіне. Я шчыра лічу, што Індыя — вельмі перспектыўная краіна, якая ўжо ў найбліжэйшай будучыні, у наш з вамі час, будзе вызначаць і будучыню нашай планеты, — сказаў кіраўнік дзяржавы. - Хацелася б, каб міністэрства замежных спраў Індыі і Беларусі сталі праўдзівымі маторамі развіцця, надання дынамікі нашым адносінам».

Лукашэнка ўпэўнены, што калі два міністры возьмуць на сябе гэтую функцыю, сыграюць сваю ролю ва ўмацаванні двухбаковых адносін, то ў бліжэйшыя гады Беларусь і Індыя выйдуць на вельмі высокі ўзровень адносін. «А ў нас ёсць што прапанаваць адзін аднаму», — заўважыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0