«Прадстаўніца Сабчак назвала жартам паведамленні пра яе планы змяніць прозвішча» — малаважнае, здавалася б, паведамленне. Тым не менш, дзяржаўнае расійскае агенцтва РІА «Навіны» трымае яго на сваім партале ў замацаваным найгалоўным увесь ранак чацвярга.

Паведамленні пра Ксенію Сабчак увесь час ідуць у топ навін дзяржаўных і кантраляваных СМІ ў Расіі. Пераважна гэта не палітычныя заявы, а свецкая хроніка.

Выяўны кантраст з гэтым: ніводзін тэлеканал, ніводзін вялікі партал не паведамляе нічога пра Аляксея Навальнага. Антыкарупцыйны блогер прыпячатаў «Адзіную Расію» мянушкай «партыя жулікаў і зладзеяў» і раскрыў інфармацыю аб шматлікіх палацах і царскім ладзе жыцця Уладзіміра Пуціна, Дзмітрыя Мядзведзева і іх атачэння. Гэтым Навальны заслужыў папулярнасць у расійскай апазіцыі. Каб забараніць яму балатавацца, улады сфабрыкавалі супраць яго крымінальную справу.

Роля дэкаратыўнага кандыдата ад лібералаў, адведзеная Ксеніі Сабчак, выклікае жарты ў незалежным грамадстве Расіі.

«Роля, якой лёс узнагародзіў Ксенію Сабчак, — гэта запаветная мара ўсякага расіяніна, — піша ў сябе ў фэйсбуку журналіст «Новой газеты» Максім Гаруноў. — Лаяць цара па загадзе цара, каб цар і далей заставаўся царом. І цару служыш, і душу ў лаянцы адводзіш, і ў Сібір не адправяць — вось гэта, дарагія мае, і называецца шанцаваннем касмічнага маштабу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?