14 снежня днём на большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж). Тэмпература паветра ўначы і раніцай панізіцца да -1..- 7°С, пры праясненнях да -8..- 10°С, у другой палове дня -2.. + 4°С.

У Мінску ў чацвер ноччу да мінус 4, днём каля нуля

15-16 снежня праз тэрыторыю Беларусі будуць праходзіць атмасферныя франты. 15 снежня на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), чакаецца слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4.. + 2 С, максімальная днём -1.. + 5°С.

16 снежня на большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж), днём месцамі па паўднёвым усходзе моцныя ападкі. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4.. + 2°С, максімальная днём -1.. + 4°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0