Сёння ўначы пяцёра невядомых напалі на эканаміста Сяргея Чалага. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі з чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам носа.

Усё здарылася каля поўначы. Сяргей Чалы разам з двума сябрамі выходзіў з бара. Праз некалькі хвілін да іх падбеглі пяць чалавек і пачалі збіваць.

Чалы лічыць, што напад быў спланаваны.

«Таварышаў амаль не закранула, білі мяне. І толькі па галаве — на целе нават сінякоў няма, — распавёў Сяргей Чалы Tut.by. — Усё выглядала даволі дзіўна. Яны не тое, што міма праходзілі, маўляў, «дай закурыць». І не было прэтэнзій да ўсёй кампаніі. Тады б аднолькава дасталася ўсім».

Сяргей Чалы напісаў заяву ў міліцыю на нападнікаў. Ён мяркуе, што на аднаўленне яму спатрэбіцца не менш за месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?