Аляксандр Лукашэнка 29 чэрвеня ў Мінску прыме ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным памяці ахвяр нацызму, на тэрыторыі былога лагера смерці «Трасцянец». Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел дэлегацыі з Германіі і Аўстрыі на чале з прэзідэнтамі гэтых краін Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам і Аляксандрам Ван дэр Беленам. З аўстрыйскага боку мітынг-рэквіем наведае і экс-прэзідэнт Аўстрыі Хайнц Фішэр.

У памятным мерапрыемстве таксама прымуць удзел многія іншыя замежныя госці, у тым ліку прадстаўнікоў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый з Аўстрыі, Германіі, Ізраіля, Польшчы, Чэхіі. У іх ліку дзяржаўны сакратар канцылярыі прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі, намеснік старшыні Палаты дэпутатаў парламента Чэхіі Войцех Філіп. Сусветны яўрэйскі кангрэс будзе прадстаўляць намеснік галоўнага выканаўчага дырэктара па пытаннях дыпламатыі Марам Штэрн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0