У вёсцы Шчытомірычы Мінскага раёна 7 ліпеня адбылося забойства. У хляве свайго дома быў знойдзены труп 30-гадовай жанчыны, паведамляе МУС.

Як выявілася, падчас сваркі яе пабілі трое мужчын — родны 28-гадовы брат, 25-гадовы траюрадны брат, а таксама мясцовы жыхар.

Ад атрыманай чэрапна-мазгавой траўмы жанчына памерла.

Усіх падазраваных затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0