У Індыі ў самым разгары беспрэцэдэнтная па сусветных мерках кампанія па «туалетызацыі» краіны, піша Bloomberg. Яшчэ ніколі ў гісторыі чалавецтва аніводная культура не будавала прыбіральні такімі шалёнымі тэмпамі.

Да пачатку амбітнай праграмы больш за палову 1,1-мільярднага насельніцтва Індыі мусілі спраўляць як пільную, так і больш грунтоўную патрэбу папросту на вуліцы ці ў полі. Вынік — забруджванне крыніцаў пітной вады, ежы, распаўсюд хваробаў. Па падліках Усясветнага банку, недахоп доступу да прыбіральняў каштаваў Індыі 6,4% ВУП штогод.

Нягледзячы на тое, што мэтавая аўдыторыя праграмы — людзі, якія жывуць вельмі бедна, прадпрымальнікі з усяго свету бачаць тут вялікія магчымасці для прыбытку. 

Як чакаецца, індыйскі рынак хімічных сродкаў і сэрвісаў для туалетаў цягам трох гадоў вырасце да 62 мільярдаў долараў — гэта больш за ўвесь гадавы ВУП Беларусі. 

Напрыклад, японская кампанія LIXIL Group распрацавала адмысловую канструкцыю коштам $10, якая дазваляе пераключаць каналізацыю паміж дзвюма выграбнымі ямамі. Запоўніцца адна — і туалет можна лёгка пераключыць на іншую. пакуль у першай яміне адкіды перапрацоўваюцца ў кампост. 

Да кампаніі падключыўся нават індыйскі кінематограф. Зорка Балівуду Акшай Кумар зняўся ў фільме, які прапагандуе здаровы падыход да прыбіральняў пад назвай «Туалет: гісторыя кахання»:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0