Адпраўленыя ў адстаўку кіраўнікі не павінны застацца не пры справах. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні, піша БелТА.

«Яны ў нейкай ступені, у нейкай частцы нядрэнныя кіраўнікі. Там кажуць, што, вось, Уладзімір Ільіч Сямашка стары, хворы… Ніякі ён не стары і не хворы. Галава ў яго на плячах добрая. І нам людзі патрэбныя. Можа быць, у нейкім больш вузкім сегменце. На лініі прарыву. На канкрэтных участках. Ні ён, ні Мацюшэўскі, ніхто не павінен, калі яны не карупцыянеры і не лайдакі, застацца па-за полем нашай увагі. Мы іх павінны выкарыстоўваць на карысць нашага народа і дзяржавы», — сказаў ён.

«Гэта тычыцца ўсіх. І Ваўка. Ён жа быў добрым кіраўніком прадпрыемства. Але недзе ён не спрацаваў.

Таму ніхто не павінен крыўдзіцца і думаць, што ён застанецца ўбаку. Калі ў кагосьці ёсць жаданне працаваць, «хамут» на шыю мы павесім у любы момант, і хай цягнуць. Раю вам такім чынам падыходзіць да вашых падначаленых», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0