Паводле экзарха ўсяе Беларусі, калі ў старажытны час людзі баяліся смерці цялеснай, то сёння існуе пагроза пагібелі душ чалавечых, піша Life.ru.

Фота: БПЦ.

Фота: БПЦ.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал заявіў, што Канстанцінопаль нападае на праваслаўе ў Беларусі і Расіі. Патрыяршы экзарх усяе Беларусі параўнаў падзеі, што адбываюцца, са старажытнымі часамі, калі «паўночныя народы, паганцы імкнуліся ў Канстанцінопаль, каб захапіць яго».

— Сёння адбываецца нешта падобнае — толькі з іншага боку. Нашы браты праваслаўныя, якія жывуць у Канстанцінопалі, рынуліся на нашу зямлю, і сёння ў нашай брацкай украінскай краіне пануе такі ж дух — чаканне чагосьці страшнага, падзелу, — заявіў экзарх пасля асвячэння патрыярхам Кірылам храма-помніка ў гонар усіх святых у Мінску.

Паводле слоў мітрапаліта Паўла, калі ў старажытны час людзі баяліся смерці цялеснай, то сёння існуе пагроза пагібелі душ чалавечых. Святар падкрэсліў, што моліцца пра абарону ад ворага роду чалавечага.

Звяртаючыся да патрыярха Кірыла, экзарх адзначыў, што Беларусь усхваляваная, як і Украіна. Мітрапаліт Павел дадаў, што брацкія народы спадзяюцца на мудрасць епіскапа Рускай праваслаўнай царквы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0