Чэмпіянат коціцца да развязкі, і ў ім застаецца ўсё менш інтрыг. Галоўныя з іх — гэта хто апынецца разам з БАТЭ на п'едэстале і хто вылеціць з «вышкі» разам з «Дняпром». 

БАТЭ пасля аплявухі ў Лізе Еўропы саступіла і ва ўнутраным першынстве «Іслачы», чым дазволіла крышачку наблізіцца да сябе канкурэнтам за медалі. Але 9 балаў — гэта не тое адставанне, якое робіць магчымым вяртанне «залатой» інтрыгі. 

Дзякуючы другой запар перамозе мінскае «Тарпеда» здолела пакінуць зону вылету і амаль гарантавана пахаваць надзеі магілёўскага «Дняпра» на выратаванне. Каб выкараскацца, трэба перамагаць, а магілёўцы гэтага не рабілі ўжо больш за паўгода.

Цяпер паглядзім, што цікавага нам прынясе дваццаць пяты тур! 

«Віцебск» — «Дняпро»

Клуб з Віцебска як мінімум на дзень можа вярнуцца на другі радок табліцы. Для гэтага трэба перамагчы «Дняпро», які прайграў у апошніх чатырох турах, прапусціўшы 12 мячоў.

Для атакуючай каманды Сяргея Ясінскага гэта, здаецца, не стане сур'ёзнай праблемай. Тым больш пасля няўдалай серыі «Віцебск» здолеў упэўнена перамагчы ў апошнім туры.

Прагноз «НН»: «Віцебск» пераможа.

«Мінск» — «Дынама-Мінск»

Паразай у дэрбі ад «аўтазаводцаў» скончылася пераможная серыя амбітнай каманды Аляксандра Лухвіча. «Гараджане» знаходзяцца на саліднай адлегласці ад зоны вылету, але расслабляцца не варта.

Фота ФК «Дынама-Мінск».

Фота ФК «Дынама-Мінск».

Такія ж парады можна даць і «дынамаўцам» — любая няўдача адразу можа адбіцца на турнірным раскладзе.

Прагноз «НН»: «Дынама» пераможа.

БАТЭ — «Гарадзея»

Апошнія дзве гульні супраць «Гарадзеі» прыхільнікі барысаўцаў, напэўна, хацелі б забыць як страшны сон. Але калі ў апошнім туры мінулага сезона БАТЭ выратавалася і атрымала чарговае чэмпіёнства, то ў першым коле пацярпела паразу, пасля якой быў звольнены Алег Дулуб.

У Барысаве ж БАТЭ мае больш прыемную статыстыку супраць «цукровай» каманды — дзве перамогі з розніцай галоў 7:0. Здаецца, серыя працягнецца, бо пасля ліхога старту другога кола «Гарадзея» ўжо чатыры гульні не можа перамагчы.

Прагноз «НН»: БАТЭ пераможа.

«Шахцёр» — «Нёман»

«Шахцёр», як і канкурэнты з мінскага «Дынама» і «Віцебска», не мае права на памылку: любая хіба можа каштаваць медалёў, чаго звышпатрабавальная салігорская публіка можа не дараваць.

Фота ФК «Шахцёр».

Фота ФК «Шахцёр».

«Нёман» з васьмёркі ўжо не вываліцца, але і больш, чым на сёмы радок, разлічваць будзе складана. 

Прагноз «НН»: «Шахцёр» пераможа.

«Слуцк» — «Тарпеда-БелАЗ»

Вельмі цікавая гісторыя супрацьстаяння ў гэтых каманд. У Жодзіне ніколі не перамагаў «Слуцк», а ў Слуцку ніколі не перамагала жодзінская каманда.

Але тут ёсць абцяжарвальная акалічнасць у нядзельных гаспадароў — серыі з трох паразаў у апошніх турах і 6 паразаў запар (!) у хатніх гульнях. 

Ці зможа «Тарпеда» ўпершыню перамагчы ў Слуцку?

Прагноз «НН»: «Тарпеда-БелАЗ» пераможа.

«Смалявічы» — «Іслач»

Перамогай над БАТЭ каманда з Мінскага раёна, здаецца, забяспечыла сабе пралангацыю знаходжання ў вышэйшай лізе. 

Фота ФК «Іслач».

Фота ФК «Іслач».

Іх супернікі са Смалявічаў знаходзяцца ў падвешаным стане: 4 балы — гэта вельмі зыбкі гандыкап, а падаецца, што каманда ўжо расслабілася.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2,5.

«Дынама-Брэст» — «Тарпеда-Мінск»

Берасцейцы вяртаюцца ў гульню і будуць не супраць скарыстацца памылкамі каманд з топ-4, каб уварвацца ў барацьбу за еўракубкі. Пяць перамог запар у чэмпіянаце — і Брэст ужо пяты, а летняе цемрашальства амаль забытае.

«Тарпеда» здзейсніць сапраўдны подзвіг, калі зможа нешта супрацьпаставіць у гэтай гульні. 

Прагноз «НН»: перамога «Дынама».

«Прамень» — «Гомель»

«Прамень» у апошніх турах дэманструе даволі прывабны футбол і досыць спраўна набірае турнірныя балы, але гэтага пакуль недастаткова для выратавання. 

У выніку вельмі верагоднай паразы мінскага «Тарпеда» ў Брэсце у каманды Івана Біёнчыка з'яўляюцца добрыя шанцы — «Гомель» пасля зайздроснай серыі з 7 матчаў без паразаў у другім крузе апошнія тры гульні скончыў з «баранкамі».

Прагноз «НН»: «Прамень» не саступіць.

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Калі захочаце схадзіць на футбол, не забудзьцеся сур'ёзна ўцяпліцца! Каб было яшчэ цікавей сачыць за футболам, зрабі стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?