У беларускай інфармацыйнай прасторы абмяркоўваецца тэма ўгоды паміж «Каронай» і «5 элементам». 

Адцення таямнічасці дадавала тое, што ніякіх афіцыйных каментароў з боку «Кароны» не паступала, а супрацоўнікі «Карона-Тэхна» ананімна і шэптам расказвалі, што неўзабаве іх выселяць з плошчаў, на якія мае прыйсці іншы гулец рынку. 

Мы адрасавалі канкрэтнае пытанне кіраўніцтву «Кароны» і вось які атрымалі адказ: 

«Сапраўды, мы здалі частку гандлёвых плошчаў, якія знаходзяцца ў «Кароне», «Пятаму элементу» ў арэнду. Мы лічым, што гэта выгадна для нас, яны лічаць гэтаксама. Нам не падабаецца, што нехта спрабуе залезці да нас у кішэню, таму адзначым, што «Карона-Тэхна» — рэнтабельная, але ўласнікі бізнэсу вырашылі, што такі крок будзе выгаднейшы. Пакуль што гэтыя планы закранаюць Гродна, Баранавічы і Бабруйск: там арэнда пачынаецца ўжо з лістапада», — паведамілі «Нашай Ніве» ў кіраўніцтве гандлёвай сеткі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?