Кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў заявіў, што не мае намеру ўдзельнічаць у дэбатах з апазіцыянерам Аляксеем Навальным, паведамляе «Інтэрфакс»

«Дэбаты? Я яго на іншае запрашаў», — сказаў Золатаў, адказваючы на пытанне аб тым, ці прыме ён запрашэнне Навальнага ўзяць удзел у дэбатах на тэлебачанні. «Таму мы з ім не сыходзімся», — дадаў кіраўнік Расгвардыі. «Але на пытанне яго я адкажу, — працягнуў ён. — Потым вырашым [якім чынам]»

Па словах кіраўніка Расгвардыі, выклікаючы Навальнага на дуэль, ён запрасіў яго на «спартыўнае спаборніцтва, не больш за тое». «Мяне абвінавачваюць у тым, што я яго нібыта запрасіў для таго, каб яго збіць пасля таго, як ён абвясціў мяне карупцыянерам і ўсё такое. Але справа ў тым, што цяпер суд ідзе, і вось пасля рашэння суда, калі суд пройдзе, мы паглядзім — меў ён рацыю ці не», — заявіў Золатаў.

Навальны ўжо пракаментаваў рашэнне Золатава. «На дуэль жа. Я выразна памятаю. Там было слова «дуэль», — напісаў ён у твітары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0