Скандальнага бізнэсмена Аркадзя Ізраілевіча затрымалі ў аўторак 30-га кастрычніка, папярэдне — пры спробе дачы хабару для ўрэгулявання бягучых будаўнічых пытанняў. 

Чытайце: Крыніцы: За спробу даць хабар затрыманы Аркадзь Ізраілевіч

Факт затрымання пацвердзілі блізкія да Ізраілевіча людзі, але гісторыя застаецца загадкавай: ніводнае сілавое ведамства не прызнае сваю датычнасць. 

2 лістапада прайшлі 72 гадзіны з моманту затрымання — а гэта той час, які чалавека могуць утрымліваць пад вартай без выстаўлення абвінавачвання. 

Праўда, па некаторых артыкулах, кшталту «Стварэнне злачыннай арганізацыі» і «Тэрарызм» тэрмін знаходжання пад вартай без выстаўлення абвінавачвання можа быць 10 сутак. 

На дадзены момант сувязі з Ізраілевічам няма, адвакат бізнэсмена адмаўляецца адказваць хоць на якое пытанне. 

З чаго можна зрабіць выснову, што Ізраілевіч знаходзіцца пад вартай. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?