presidente.md

presidente.md

Канстытуцыйны суд Малдовы часова адхіліў ад пасады прэзідэнта Ігара Дадона. Дадон быў адхілены па запыце групы дэпутатаў парламента. Прычынай стала адмова прэзідэнта ўхваліць шэраг законаў, паўторна зацверджаных парламентам, піша point.md

Дадон заявіў агенцтву ФАН, што гаворка ідзе пра чатыры законы. Сярод іх, у прыватнасці, закон пра абвяшчэнне 9 мая Днём Еўропы замест Дня Перамогі.

Дадона, які стаў прэзідэнтам Малдовы ў 2016 годзе, раней чатыры разы часова адхілялі ад пасады за адмову ўхваліць прынятыя парламентам рашэнні. Упершыню гэта адбылося ў кастрычніку 2017 года, затым у студзені 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0