Аляксандр Лукашэнка прызначыў Валянціна Татарыцкага старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, піша БелТА.

Валянцін Татарыцкі нарадзіўся 21 красавіка 1963 г. ў вёсцы Ждановічы Стаўбцоўскага раёна. У 1986 г. скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, у 2009-м - Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі.

У 1986-1988 гадах працаваў інжынерам-тэхнолагам завода «Сэнсар» Мінскага вытворчага аб'яднання «Гарызонт».

У 1988-1999 гадах працаваў на заводзе «Сігнал», з 1999 да 2015 гг. на ААТ «Рудзенск» (Пухавіцкі раён). У 2015 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0