Захад павінен зразумець, што выклік тэхнічнай рэвалюцыі ў Кітаі нашмат глыбейшы, чым спрэчка Huawei з ЗША з нагоды крадзяжу інтэлектуальнай уласнасці і дзяржаўнага шпіянажу, сказаў кіраўнік брытанскага Цэнтра урадавай сувязі Джэрэмі Флемінг, паведамляе Reuters.
Фота: pixabay.
Huawei, найбуйнейшы ў свеце вытворца тэлекамунікацыйнага абсталявання, знаходзіцца пад пільнай увагай пасля таго, як Злучаныя Штаты папрасілі хаўруснікаў не выкарыстоўваць тэхналогіі кампаніі з-за асцярогі, што яны могуць стаць сродкам для кітайскіх шпіёнскіх аперацый.
Джэрэмі Флемінг, кіраўнік брытанскага Цэнтра урадавай сувязі (GCHQ), сказаў, што неймаверныя тэмпы тэхналагічных змяненняў ствараюць беспрэцэдэнтную нявызначанасць, нестабільнасць і рызыку.
«Стратэгічная праблема месца Кітая ў эпоху глабалізаваных тэхналогій нашмат большая, чым проста адна кампанія па вытворчасці тэлекамунікацыйнага абсталявання», — заявіў Флемінг.
«Гэта стратэгічны выклік першага парадку для ўсіх нас», — сказаў ён.
Цэнтр урадавай сувязі — спецслужба Вялікабрытаніі, адказная за вядзенне радыёэлектроннай разведкі і забеспячэнне абароны інфармацыі органаў урада і арміі.