Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

У Беларусі актыўна займаюцца футболам больш за 380 тыс. чалавек, паведаміў сёння ўжо экс-старшыня асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», прэм'ер-міністр Сяргей Румас на справаздачна-выбарчай канферэнцыі ў Мінску, піша БелТА.

Сяргей Румас адзначыў, што УЕФА высока ацэньвае ўзровень развіцця масавага футбола ў Беларусі.

Ён дадаў, што ён даўно паведаміў аб сваім рашэнні пакінуць пасаду кіраўніка АБФФ, і пажадаў новаму кіраўніцтву, якое будзе абрана сёння, поспехаў у справе далейшага развіцця беларускага футбола. Ён таксама падзякаваў калегам за 8-гадовую сумесную працу.

Новы старшыня федэрацыі футбола будзе абраны сёння. На гэту пасаду адзін прэтэндэнт — Уладзімір Базанаў, які з'яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0