Прэс-сакратарка пракуратуры Кіева Надзія Максымец заявіла, што следства разглядае самагубства як асноўную версію гібелі дэпутата Дмытра Тымчука, паведамляе Громадське.

«Зыходзячы з паказанняў блізкіх асоб, следства мае інфармацыю пра тое, што апошнім часам загінулы знаходзіўся ў дэпрэсіўным стане, а апошні тыдзень наогул не выходзіў з дому, як і ў дзень смерці», — распавяла яна.

Аднак афіцыйную версію абвесцяць пасля правядзення ўсіх следчых дзеянняў — допытаў асоб, якія маюць інфармацыю пра прычыну смерці Тымчука і атрымання вынікаў прызначаных судовых экспертыз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0