Карыстальнік твітара з нікам Martijn BAARDA нядаўна выклаў відэа з дзіўнай ілюзіяй, якая выклікала мноства спрэчак. На відэа чалавек здымае квадрат з чорнага дроту, але калі аператар абыходзіць бокам, то лёгкім рухам рукі квадрат ператвараецца ў круг, піша The Insider.

Відэа Twitter / Martijn BAARDA

Але так проста карыстальнікаў сеткі не абдурыць, таму пасля некаторага даследавання высветлілася наступнае. Падобны эфект называецца неадназначнай цыліндрычнай ілюзіяй, і яе ўпершыню выкарыстаў матэматык Кокічы Сугіхара. Уся соль ілюзіі ў тым, што прадмет на відэа на самай справе і квадрат, і круг адначасова — проста ў розных плоскасцях.

Калі фігура паварочваецца да гледача больш круглым бокам, яго мозг мяркуе, што гэта круг, — так яму больш проста і зразумела». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0