El Diario

El Diario

Вярхоўны суд Гандураса прысудзіў былую першую лэдзі краіны Росу Элен Банілью дэ Лоба да 58 гадоў турэмнага зняволення за незаконнае прысваенне маёмасці і махлярства. Пра гэта паведамляе El Diario.

Па трох эпізодах незаконнага прысваення маёмасці трыбунал па карупцыйных справах Вярхоўнага суда прызначыў Банілье 10 гадоў зняволення і яшчэ 48 — па васьмі эпізодах махлярства. Ёй трэба будзе выплаціць у поўным памеры кошт прысвоенай маёмасці і штраф 10%. Маёмасць асуджанай будзе канфіскавана. Акрамя таго, суд прыгаварыў да 48 гадоў пазбаўлення волі былога сакратара Банільі — Саўла Эскабара.

Жонку былога прэзідэнта Гандураса Пепе Лоба выкрылі ў пераводзе на свой рахунак больш за 12 млн гандураскіх лемпіраў ($ 510 тыс.) за чатыры дні да заканчэння прэзідэнцтва свайго мужа.

З 2011 па 2015 год Банілья выпісала на рахункі падстаўных асоб 70 чэкаў на агульную суму 94 млн лемпір ($ 3 млн 845 тыс.). Акрамя таго, яна прысвоіла $ 650 тыс. дзяржаўных сродкаў, выдзеленых на сацыяльныя патрэбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0