Былога супрацоўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі Алега Смалянкова, якога СМІ называюць магчымым амерыканскім шпіёнам, абвясцілі ў вышук як зніклага без вестак. Пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на заяву міністэрства ўнутраных спраў.

У ведамстве проста не адказалі, ці вядзецца вышук шпіёна па лініі Інтэрпола. «Згодна з дзейным заканадаўствам, наяўная ў распараджэнні НЦБ Інтэрпола МУС Расіі інфармацыя аб фігуранце можа быць агалошана толькі з дазволу ініцыятара вышуку», — заявілі ў МУС. Хто менавіта стаў ініцыятарам абвяшчэння Смалянкова ў вышук у ведамстве таксама не ўдакладнілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0