Вайскоўцы ЗША не будуць абараняць курдаў у Сірыі, бо пасля «100% перамогі над Ісламскай дзяржавай», яны «ў значнай ступені» выведзены з краіны. Пра гэта ў сваім Twitter напісаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

«Любы, хто хоча дапамагчы Сірыі ў абароне курдаў, можа гэтым заняцца. Хоць Расія, хоць Кітай, хоць Напалеон Банапарт», — напісаў Трамп. Ён выказаў надзею, што ўсе пералічаныя справяцца з гэтым лепш, бо вайскоўцы ЗША «знаходзяцца за 7 тысяч міль» ад месца падзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0