Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ, якім змяніў межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале, паведамляе tut.by.

Дзеля комплекснага развіцця тэрыторыі, прылеглай да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, у межы сталіцы ўключаць зямельныя ўчасткі юрыдычных асоб, якія размешчаны ў Смалявіцкім раёне, агульнай плошчай 321,56 га. Цяпер гэтыя тэрыторыі будуць уваходзіць у Кастрычніцкі раён сталіцы.

Скриншот pravo.by  

Скрыншот pravo.by

Зямельныя ўчасткі гэтых юрыдычных асоб уключаць у гарадскія межы Мінска:

ЗП «Штотц Агра-Сэрвіс»

Прыватнае прадпрыемства «Бацькоўская Ніва»

РУП «МО БЧ»

КУП «Мінскаблдарбуд»

РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр»

ЗАТ «Інвестыцыйнае фінансаванне»

ЗТАА «АОІ Лагістык Парк»

ААТ «Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі № 407»

ВРУП «Мінскаблгаз»

РУП «Белтэлекам»

РУП «Мінскэнерга»

РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск»

ДЛГУ «Смалявіцкі лясгас»

ГУ «Аб'яднанне Мінскмеліяводгас»

Рэалізацыя ўказа даручана Мінскаму гарвыканкаму, Мінскаму аблвыканкаму, Смалявіцкаму райвыканкаму, Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці.

Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2020 года.

Аддаць зямлю каля Нацыянальнага аэрапорта Мінска прапанавалі яшчэ ўлетку. Мэр Мінска Анатоль Сівак з гэтай нагоды адзначаў, што тэрыторыя за плотам Нацыянальнага аэрапорта адносіцца да Мінскай вобласці. Аэрапорту даводзіцца самому абслугоўваць усе інжынерныя сеткі і займацца добраўпарадкаваннем. Гэта адбіваецца на цане паслуг аэрапорта для ўсіх авіякампаній. Мэр распавёў, што прапанаваў прэзідэнту, каб Мінск забраў гэтыя землі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0