Рада міністраў ЕС ухваліў бюджэт Еўрасаюза на наступны год, 21% выдаткаў ідзе на барацьбу са зменамі клімату, піша сайт Еўрапейскай Рады.

«21% бюджэту пойдзе на меры, скіраваныя на барацьбу са змяненнем клімату. Гэта будзе дасягнута шляхам кліматычна арыентаваных дзеянняў у шэрагу абласцей, такіх як даследаванні і распрацоўкі, транспартная і энергетычная інфраструктура, а таксама знешнія дзеянні ЕС».

Бюджэт ЕС у наступным годзе будзе накіраваны на падтрымку эканамічнага росту і канкурэнтаздольнасці еўрапейскай эканомікі, а таксама на дасягненне іншых прыярытэтаў ЕС, у прыватнасці ў такіх галінах, як бяспека і кіраванне міграцыяй.

Прыбытковая частка бюджэту ЕС вызначана ў 168,7 млрд еўра. У той жа час агульная сума выдаткаў ацэньваецца ў 153,6 млрд еўра.

Бюджэт мае быць зацверджаны рашэннем Еўрапейскага парламента 27 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0