Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Рады бяспекі, паведамляе sb.by

Кіраўнік краіны, у прыватнасці, адзначыў, што сённяшнія змены ў галіне глабальнай і рэгіянальнай бяспекі на многія гады вызначаць не толькі адносіны паміж дзяржавамі, але і напрамкі далейшага развіцця Узброеных сіл. Але пазіцыя Мінска нязменная:

«Тым не менш мы вельмі цвёрда, паслядоўна прытрымліваемся міралюбнай палітыкі, захоўваем статус донара бяспекі ў рэгіёне, — сказаў Лукашэнка. — Пры гэтым нашымі несумнеўнымі прыярытэтамі застаюцца развіццё ўласнай сістэмы бяспекі, а таксама працяг ваеннага супрацоўніцтва з краінамі дружалюбнымі нам. Перш за ўсё ў рамках СНД. Як кажуць у народзе, порах заўсёды трэба трымаць сухім. Беларуская армія ніколі нікому не пагражала, не пагражае і пагражаць не збіраецца. Яна з'яўляецца інструментам недапушчэння вайны, а ў выпадку агрэсіі павінна быць здольная не толькі яе адбіць, але і нанесці непрымальны ўрон праціўніку. Асноўнае прызначэнне Узброеных Сіл заключаецца ў абароне суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны».

Лукашэнка зазначыў, што Беларусі ўжо чатыры разы як мінімум давялося перастройваць свае Узброеныя Сілы і, перш за ўсё, армію з тым, якія падзеі адбываюцца на нашай планеце.

«Настаў час паглядзець і на самым высокім узроўні, што нам неабходна зрабіць. Як стратэгічна спланаваць абарону нашай дзяржавы. Вось гэтым на працягу года займаўся Генеральны штаб Узброеных Сіл і мы прыйшлі да высновы, што цяперашні план абароны, бяспекі нашай дзяржавы падлягае перапрацоўцы, асучаснення, актуалізацыі і прыняцця Рады Бяспекі, згодна з нашай Канстытуцыяй. Разглядаліся пры гэтым новыя формы і спосабы вядзення ваенных дзеянняў, заснаваных на вопыце сучасных узброеных канфліктаў».

Асаблівую ўвагу кіраўнік краіны звярнуў на сістэму своечасовых папераджальных і мер у адказ у выпадку нарастання ваеннай пагрозы для нашай дзяржавы.

Асаблівы акцэнт Лукашэнка зрабіў на важнасці адкрытасці ў працэсе мадэрнізацыі сістэмы абароны:

«Пераканаўча папрашу ўсіх прысутных знайсці сваё месца ў растлумачэнні цяперашняга рашэння. Мы нічога не павінны хаваць ні ад свайго насельніцтва, ні ад нашых суседзяў. Мы павінны быць абсалютна празрыстыя, транспарэнтныя. Мы павінны не палохаць, асабліва нашых суседзяў і наша грамадства, а распавесці ім пра сітуацыю і тых меры, якія мы плануем і будзем рэалізоўваць у розных сітуацыях».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0