Жонка Паўла Вольга прыйшла на суд з малым Францішкам, фота Надзеі Бужан

Жонка Паўла Вольга прыйшла на суд з малым Францішкам, фота Надзеі Бужан

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбыўся чарговы суд над Паўлам Севярынцам. Ён з 26 снежня адбывае 15 сутак у ЦІП на Акрэсціна за ўдзел у акцыі, што прайшла 7 снежня супраць інтэграцыі. Павел павінен выйсці на волю заўтра.

У сувязі з немагчымасцю яўкі суд разглядаў справу ў адсутнасць Паўла. Гэтым разам яго судзілі за заклік на акцыі 8 снежня да ўдзелу ў новай акцыі 20 снежня.

Вынік — 50 базавых велічынь (1350 рублёў).

Лявону Баршчэўскаму ў пратаколе напісалі, што ў яго сярэдняя адукацыя. Справу адправілі на дапрацоўку ФОТЫ

Марачкіну — 810 рублёў, Мікалаю Казлову — 1 350 рублёў: працягваюцца суды над удзельнікамі акцый супраць інтэграцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0