Зяленскі і Богдан, pravda.com.ua

Зяленскі і Богдан, pravda.com.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў кіраўніка свайго офіса Андрэя Богдана. На пасаду прызначаны Андрэй Ярмак, перадаюць украінскія СМІ.

Ярмак займаў пасаду памочніка прэзідэнта.

Чуткі пра магчымую адстаўку Богдана хадзілі даўно. Пра тое, што ён напісаў заяву аб сыходзе, паведамлялася яшчэ ў жніўні, але тады інфармацыю абверглі. Прычынай заявы Богдана называлася, што офісу прэзідэнта не ўдалося ўзгадніць сустрэчу Зяленскага з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0