Пра гэта паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна Аляксандр Цішчанка.

«Мы пацвярджаем інфармацыю. У гэтым месяцы чакаем праз порт Клайпеды яшчэ тры танкеры. Інфармацыю пра іх пакуль не дэталізуем», — сказаў Аляксандр Цішчанка.

Раней паведамлялася пра дамоўленасць «Белнафтахіма» на куплю ў сакавіку двух танкераў нафты ў трэйдараў з перавалкай у порце Клайпеды. Першы з іх прыбыў у літоўскі порт 4 сакавіка. Гэтая нафта будзе перапрацоўвацца ў ААТ «Нафтан».

Каментуючы інфармацыю Reuters пра абмеркаванне магчымасці паставак у Беларусь нафты з Саудаўскай Аравіі, Аляксандр Цішчанка сказаў, што краіна працуе па ўсіх напрамках дыверсіфікацыі паставак нафты, у тым ліку з арабскімі краінамі.

«Нафтавы рынак сёння можна назваць найноўшым з улікам апошняй дынамікі цэн і прапаноў. Мы працуем па ўсіх напрамках дыверсіфікацыі, у тым ліку з арабскімі пастаўшчыкамі. З улікам таго, што пакуль няма інфармацыі, што па найноўшых цэнах ужо хто-небудзь нешта купіў, то лагічней за ўсё працягнуць вывучэнне рынку», — адзначыў прадстаўнік «Белнафтахіма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0