Пра гэта запэўніла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

«З улікам тых адзнак, якія дзіця атрымае за выкананыя заданні, будзе выстаўлена адзнака за чвэрць. Па выніках ужо ўсіх чвэрцяў будзе выстаўлена гадавая адзнака. Гэта значыць тут пытанняў быць не павінна», — сказала Ірына Каржова.

Як адзначыла дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук, менавіта настаўнік і адміністрацыя ўстановы адукацыі вызначаюць механізм узаемадзеяння з навучэнцамі, якія будуць вучыцца дыстанцыйна.

«Мы б рэкамендавалі ў якасці платформы выкарыстоўваць у першую чаргу сайт установы адукацыі, у той жа час падрыхтаваныя пералікі і іншых сэрвісаў, якія можна выкарыстоўваць, — распавяла яна. — Што тычыцца кантролю ведаў, мы рэкамендавалі некаторыя сэрвісы, якія можна выкарыстоўваць для арганізацыі зваротнай сувязі. Яны прадугледжваюць, што настаўнік будзе кансультаваць навучэнцаў з нагоды цяжкасцяў, якія ўзнікаюць у працэсе самастойнага вывучэння матэрыялу. Менавіта настаўнік вызначае, у якім фармаце неабходна прадаставіць выкананыя задання, што ён прапанаваў для самастойнай працы. І гэтыя заданні будуць ацэненыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0