БелТА

БелТА

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас наведвання Рэспубліканскага палігона для выпрабавання мабільных машын Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі, адказваючы на ​​пытанні журналістаў, піша sb.by.

— Парад пройдзе, перажывём гэта ўсё, і хваля гэтая спадзе.

Паводле слоў кіраўніка краіны, рэакцыя некаторых расійскіх СМІ — гэта хлусня і фэйк. У прыватнасці, ён агучыў журналістам колькасць тэстаў на каранавірус у Беларусі на 1 мільён чалавек. Па яго словах, наша краіна па гэтым паказчыку знаходзіцца на другім месцы ў свеце [насамрэч, паводле наяўных звестак, на 37-м. — НН].

— Я прасіў: мы вас не чапаем, і вы нас не чапайце.

Паводле Worldometers.com, у Беларусі на 1 млн насельніцтва робіцца 22,3 тысячы тэстаў, у Літве — 54 тысячы, Латвіі — 35 тысяч, Польшчы — 10 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0