БелТА
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас наведвання Рэспубліканскага палігона для выпрабавання мабільных машын Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі, адказваючы на пытанні журналістаў, піша sb.by.
— Парад пройдзе, перажывём гэта ўсё, і хваля гэтая спадзе.
Паводле слоў кіраўніка краіны, рэакцыя некаторых расійскіх СМІ — гэта хлусня і фэйк. У прыватнасці, ён агучыў журналістам колькасць тэстаў на каранавірус у Беларусі на 1 мільён чалавек. Па яго словах, наша краіна па гэтым паказчыку знаходзіцца на другім месцы ў свеце [насамрэч, паводле наяўных звестак, на 37-м. — НН].
— Я прасіў: мы вас не чапаем, і вы нас не чапайце.
Паводле Worldometers.com, у Беларусі на 1 млн насельніцтва робіцца 22,3 тысячы тэстаў, у Літве — 54 тысячы, Латвіі — 35 тысяч, Польшчы — 10 тысяч.