Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 6 мая ў свеце зарэгістраваныя 3 727 802 выпадкі каранавіруса, памерлі 258 338 чалавек.

Найбольш інфікаваных у ЗША, там зафіксавана 1 237 633 выпадкі каранавіруса, а памерлі 72 271 чалавек, з іх 2350 — за ўчора. У Іспаніі зафіксавана 250,5 тысячы выпадкаў каранавіруса (5 мая памерлі 185 чалавек), у Італіі — 213 тысяч інфікаваных, 236 памерлі за ўчора. Найбольш памерлых за ўчорашні дзень пасля ЗША ў Вялікабрытаніі (693), Бразіліі (578) і Францыі (330). 

5 мая ў свеце зафіксавана 81 247 новых выпадкаў (4 мая — 79 582).

За 5 мая зафіксаваная 5787 смерцяў (4 мая — 4096).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0