Кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі Уладзімір Жырыноўскі падчас звароту да моладзі ў свой дзень нараджэння выступіў з прапановай «прадаць» мумію Уладзіміра Леніна. 

«У Францыі бізнэсмен хоча прадаць карціну «Джаконда». Мы маглі б прадаць мумію Леніна. Пакупнікі знойдуцца: Кітай, В'етнам ці які-небудзь камуніст. Ленін у добрым стане, муміфікавалі ўсяго 96 гадоў таму», — напісаў Жырыноўскі ў Твітары.

Ён лічыць, што бюджэт атрымае за Леніна велізарныя грошы.

Цела Леніна пасля яго смерці ў 1924 годзе было забальзамаванае і змешчанае ў маўзалей на Краснай плошчы ў Маскве, дзе і знаходзіцца цяпер. У 90-я гучалі прапановы пахаваць яго, аднак пасля прыходу да ўлады Уладзіміра Пуціна і рэстаўрацыі савецкіх каштоўнасцяў гэтыя галасы сціхлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0