Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Каранавірус выявілі амаль у 100 спецыялістаў на пляцоўцы Беларускай АЭС, пра гэта паведаміў кіраўнік «Расатама» Аляксей Ліхачоў у відэазвароце да супрацоўнікаў галіны.

«На беларускай пляцоўцы, гэты праект у нас у асаблівым прыярытэце, зафіксавана каля 100 інцыдэнтаў, каля 100 станоўчых тэстаў. Гэта не толькі нашы [расійскія] работнікі, але і прадстаўнікі беларускага заказчыка. Усе каранцінныя меры выконваюцца, але я прашу кіраўніцтва АЭС, куратараў праекта яшчэ дадаткова ўзмацніць працу. У нас там цяпер самая гарачая пара — на працягу найбліжэйшых тыдняў мы плануем атрымаць ліцэнзію і выйсці на фізпуск, пры гэтым максімальна абараняючы і зберагаючы персанал», — сказаў Ліхачоў.

Беларускія ўлады пра ўспышку на Беларускай АЭС не паведамлялі. Беларусь — адзіная ў Еўропе краіна, якая не публікуе статыстыкі па раёнах і інфармацыі пра лакалізацыю ўспышак эпідэміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0