Паветраныя масы з поўдня еўрапейскай часткі Расіі прынясуць у Беларусь вельмі цёплае і вільготнае паветра, піша Tut.by.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы. Ноччу + 12 … + 18ºС, максімальная днём + 23 … + 29ºС, ва ўсходніх раёнах месцамі да + 30ºС.

У сераду — дажджы па Брэсцкай вобласці. Днём + 25 … + 31ºС.

У чацвер, 18 чэрвеня, кароткачасовыя дажджы пройдуць амаль па ўсёй краіне. У асобных раёнах навальніцы. Днём + 25 … +31.

У пятніцу таксама дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Днём + 25 … + 32°С.

У выходныя таксама будзе вельмі цёпла, толькі ў паўночных, паўночна-заходніх раёнах крыху халадней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0