17 чэрвеня ў Баранавічах Наталля Качанава правяла нечаканую сустрэчу з сябрамі ініцыятыўных груп альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у кандыдаты. На ёй прысутнічала каля 30 чалавек — гэта зборшчыкі подпісаў штабаў Бабарыкі, Цапкалы, Ціханоўскай, Дзмітрыева, апазіцыйныя актывісты. 

Уражанні аднаго з удзельнікаў ад сустрэчы можаце прачытаць тут: 

Новае спецзаданне Качанавай: сустракаецца з прыхільнікамі апазіцыі ў рэгіёнах і выслухоўвае іх

У інтэрнэце з'явіўся аўдыязапіс сустрэчы. 

«Усё можна вырашаць і трэба вырашаць, але на ўсё патрэбная добрая воля людзей, якія б казалі праўду, але казалі праўду цывілізаваным спосабам. Мы хіба не цывілізаваныя людзі?» — такі пасыл прагучаў ад старшыні Савета Рэспублікі на сустрэчы.

Ва ўдзельнікаў сустрэчы засталося адчуванне, што для іх хацелі стварыць уражанне, нібы да іх прыслухоўваюцца — але толькі ўражанне. Іншае назіранне ўдзельнікаў — што ні на адно прынцыповае пытанне (празрысты падлік галасоў на выбарах, змена эканамічнай палітыкі, свабода слова, вызваленне палітзняволеных, роўнасць шанцаў для беларускай мовы) не было дадзена канкрэтнага адказу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0