Новую, ужо 4-ю па ліку, акцыю салідарнасці з Беларуссю, правялі беларусы Нідэрландаў.

Беларускую дыяспару ў краіне цюльпанаў складаюць пераважна супрацоўнікі IT-сектара, які ў Нідэрландах вельмі развіты.

На гэты раз беларусы выйшлі на акцыю з транспарантам «Вызваліць Еву». Гаворка пра шэдэўр Хаіма Суціна, які быў вернуты ў Беларусь дзякуючы мецэнату Віктару Бабарыку і быў арыштаваны разам з ім, калі той кінуў выклік Аляксандру Лукашэнку на прэзідэнцкіх выбарах.

Фота Axana van der Ra з фэйсбука Даркі Слабчанка

Фота Axana van der Ra з фэйсбука Даркі Слабчанка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0