Прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш пацвердзіў, што на пасяджэнні ўрада абмяркоўваўся ліст у Міжнародную федэрацыю хакея, дзе яго краіна закліча ІІХФ перанесці ЧС-2021 з Беларусі ў іншую дзяржаву, піша delfi.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, пазіцыя ўрада не змянілася.

«Мы пачынаем перамовы з Міжнароднай федэрацыяй хакея аб пераносе адной часткі чэмпіянату з беларускай сталіцы ў іншае месца», — сказаў Карыньш.

Раней Карыньш растлумачыў, што Латвія хоча правесці чэмпіянат свету 2021 года ў Рызе, аднак, улічваючы сітуацыю ў Беларусі, прэм'ер-міністр не бачыць магчымасці, каб Латвія магла прыняць гэты чэмпіянат разам з Беларуссю.

«Давайце заклічам ІІХФ знайсці іншую краіну замест Беларусі. Калі Федэрацыя [ІІХФ] адмовіцца і сітуацыя ў Беларусі не зменіцца, урад можа вырашыць, што Латвія не будзе ўдзельнічаць у хакейным чэмпіянаце 2021 года», — падкрэсліў Карыньш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0