Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова паехала ў Польшчу пасля вызвалення з «сутак».

Кавалькова была асуджана 24 жніўня на 10 сутак за пікет каля МТЗ. 3 верасня яна павінна была выйсці на свабоду, але атрымала 15 сутак за ўдзел у дэманстрацыі 23 жніўня.

Пазней ад'езд Кавалькова пракаментаваў Дзяржпагранкамітэт:

- 5 верасня каля двух гадзін ночы яна прыбыла ў пешым парадку ў пункт пропуску «Брузгі», прайшла пагранічны кантроль, пасля чаго дачакалася бліжэйшага рэйсавага аўтобуса «Гродна-Варшава» і прайшла на тэрыторыю Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0