Прэзідэнт РФ накіраваў віншавальную тэлеграму лідару КНДР у сувязі з 72-й гадавінай заснавання дзяржавы, піша rbc.ru.

У тэлеграме адзначаецца, што стасункі паміж Расіяй і КНДР традыцыйна маюць сяброўскі і добрасуседскі характар, згадваецца «канструктыўны двухбаковы дыялог» і «ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў розных сферах».

Пуцін пажадаў Кім Чэн Ыну моцнага здароўя і поспехаў, а ўсім грамадзянам КНДР — шчасця і дабрабыту.

Акрамя расійскага прэзідэнта, свае віншаванні Кім Чэн Ыну накіравалі кітайскі лідар Сі Цзіньпін, лідары Кубы і прэзідэнт В'етнама Нгуен Фу Чонг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0