БелТА

БелТА

Андрэй Швед, які да гэтага часу ўзначальваў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, прызначаны генеральным пракурорам Беларусі, піша БелТА.

«Напэўна, гэта натуральны працэс (кадравыя прызначэнні) пасля выбараў. Як у любой дзяржаве. Асноўны касцяк, ва ўрадзе асабліва, мы сфармавалі да выбараў, каб людзі бачылі, з кім прэзідэнт плануе працаваць пасля выбараў. Ну і натуральна, як гэта прынята казаць, пэўная даводка заўсёды існуе пасля выбараў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што Аляксандр Канюк працаваў на пасадзе генеральнага пракурора 9 гадоў. «Больш таго, чалавек надзейны, дзяржаўны, чалавек ваенны, прайшоў Афганістан, мы гэта ведаем. Ведае замежныя мовы. У яго ёсць жаданне папрацаваць на дыпламатычнай службе. Я не пярэчу супраць такога жадання. Трэба звязацца з міністрам замежных спраў і папрасіць яго падрыхтаваць свае прапановы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Хто такі Андрэй Швед?

Нарадзіўся ў 1973 годзе ў Лельчыцкім раёне. Скончыў юрфак БДУ (1996). Працаваў у пракуратуры Мінска (1996-1998), генеральнай пракуратуры (1998-2006). Быў начальнікам экспертна-прававога аддзела Рады бяспекі. У 2010-2011 — намеснік генеральнага пракурора. Пасля быў намеснікам старшыні ў наваствораным Следчым камітэце. Ад 2013 года быў першым кіраўніком Камітэта судовых экспертыз.

Андрэй Швед быў кіраўніком аператыўнай следчай групы па расследаванні тэракта ў метро 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0