Міністэрства аховы здароўя РФ зарэгістравала лімітавую адпускную цану вытворцы на вакцыну ад каранавіруса «Спадарожнік V», распрацаваную цэнтрам эпідэміялогіі імя Гамалеі.

Кошт вакцыны — 1942 расійскія рублі (за два кампаненты, на сёння гэта 66,5 беларускіх). Кошт упакоўкі з пяці набораў вакцыны складае 9710 рублёў (334 беларускіх).

Прадстаўнік міністэрства адзначыў, што вакцынацыя грамадзян Расіі будзе бясплатнай і выключна добраахвотнай.

Напэўна, гэтай вакцынай будуць прышчапляць у Беларусі.

У амерыканскай Moderna разлічваюць, што кошт адной дозы іх вакцыны будзе вар'іравацца ў дыяпазоне ад 25 да 37 даляраў (65-96 беларускіх).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0