Скрыншот СТБ

Скрыншот СТБ

Падчас наведвання абласной клінічнай бальніцы ў Магілёве 15 снежня Аляксандр Лукашэнка выказаўся з нагоды пратэстаў сярод медыкаў, заклікаў захаваць краіну і падзякаваў дактарам. Фрагмент сустрэчы паказалі ў эфіры СТБ.

— Калі ў нас у некаторых бальніцах пачалі разумныя боўтацца па вуліцах, у Мінску, я сказаў: «Не праблема». Нават у Міністэрстве аховы здароўя занепакоіліся. А чаго вы турбуецеся? Мы заўтра з Магілёва, Гомеля, Брэста прывязём дактароў, дамо ім жыллё, і ў Мінску будуць з задавальненнем працаваць. А гэтыя хай едуць у Польшчу. Вы павінны ведаць маю пазіцыю: доктару няма калі боўтацца па вуліцах, асабліва цяпер, — сказаў ён і прапанаваў прад'яўляць прэтэнзіі — калі яны ёсць.

(…) Усе будзеце вырашаць вы. Абяцаю вам, усе будзеце вырашаць вы. Нікому не верце, што Лукашэнка Канстытуцыю пад сябе робіць.

Але ніхто не павінен думаць, што Лукашэнка рукі склаў і ўсё: ён ужо ўсё кінуў і сышоў. Пакуль апошні амапавец і доктар сапраўдны не скажа: «Усё, Лукашэнка, ты сваю справу зрабіў», да таго часу я буду біцца за гэтую краіну. У мяне больш, акрамя яе, нічога няма.

Вось я еду па гэтай дарозе, і я разумею, што гэта мая дарога: я ўклаў сваё здароўе сюды. Я еду па гэтым лесе і гляджу: вось 80 гадоў ужо, хутка трэба пілаваць яго — дзелавая драўніна і т. д. Гляджу, у нас вёскі жывыя, добрыя хаты, дамы добрыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0