Наведвальніца сталічнай крамы вынесла адзення на 400 рублёў, не расплаціўшыся, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Супрацоўнік гандлёвага аб’екта выявіла прапажу, убачыўшы магнітныя кліпсы, схаваныя пад дыванком у прымерачнай.

Туды з выбранымі рэчамі заходзіла адна з наведвальніц. Яна зняла магнітныя кліпсы, а потым склала зімовыя штаны, пальчаткі, шапку і балаклаву ў сумку, пасля чаго пакінула краму.

Частку скрадзенага жанчына паспела прадаць за паўцаны і патраціць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0